Паважаныя педагогі Брагіншчыны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Мы адрасуем самыя цёплыя словы ўсім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і заўтрашнім дні нашых дзяцей.
Ад вашай мабільнасці, пачуцця адказнасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучыня. Вашы педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку фарміруюць асобую, здольную плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за вернасць прафесіі, мудрасць і добрасумленнасць. Жадаем стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.
Шчасця вам, здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў