Паважаныя работнікі культуры Брагіншчыны! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Грамадства

Менавіта вы далучаеце людзей да выдатных здабыткаў беларускай культуры і мастацтва, гістарычнай спадчыны, дорыце святы і адкрываеце таленты, выхоўваеце ў маладога і падрастаючага пакалення пачуццё прыгожага, грамадзянскасць і патрыятызм.

Вашы творчыя пошукі і здзяйсненні, нястомная праца на карысць духоўнага ўзбагачэння землякоў заслужылі гонар і пашану. Дзякуючы прафесіяналізму і адданасці сваёй справе з’яўляюцца новыя ўзоры народнага мастацтва, нараджаюцца песні і танцы, гучаць музыка і вершы, ладзяцца выставы, святы і фестывалі. Ваш талент і майстэрства ствараюць добры настрой нашым жыхарам, радуюць гасцей.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення. Няхай ваш прафесійны шлях будзе паспяховы і плённы, напоўнены новымі здабыткамі і радаснымі сустрэчамі.

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *