Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Важное Общество

Аграпрамысловы комплекс з’яўляецца стратэгічным складальнікам эканомікі раёна і закранае інтарэсы ўсіх без выключэння жыхароў. Сельская гаспадарка – не проста галіна. Гэта ўклад значнай часткі жыхароў Брагіншчыны.

За поспехамі АПК стаяць калектывы, якія сумленнай працай, майстэрствам і прафесіяналізмам ствараюць славу сваім прадпрыемствам і раёну, удасканальваюць якасць і асартымент прадукцыі, прымяняюць у рабоце сучаснае абсталяванне і тэхніку.

Вашы гаспадарскія адносіны да зямлі, высокая працаздольнасць, цярплівасць, вернасць слаўным традыцыям, узаемавыручка заслугоўваюць павагі. Вялікі дзякуй вам за вашу працу, старанне і настойлівасць у дасягненні намечанага.

Ад душы жадаем вам і вашым сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ўтульнасці ў дамах, спрыяльнага надвор’я на наступны сельскагаспадарчы год, вытворчых поспехаў, стабільнасці і аптымізму.

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *