У прыродзе: снег, мароз і галалёдзіца

Грамадства

Літаральна на днях белае покрыва легла на дрэвы і дахі будынкаў, ахутала зямлю. Метэаролагі адзначаюць, што гэта – звычайная прыродная з’ява для апошняга месяца восені.

Устойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз нуль у бок паніжэння зарэгістраваны ў начны час 17 лістапада, што сведчыць: настала кліматычная зіма. Гэта практычна адпавядае норме. У мінулым годзе, напрыклад, зіма прыйшла пазней звычайных тэрмінаў на два тыдні.

Адначасова з пахаладаннем выпаў першы снег. Надвор’е паспрыяла ўсталяванню белага покрыва, максімальная вышыня якога на 22 лістапада дасягнула 18 см. Мінімальная тэмпература паветра, зафіксаваная за апошнія дні, – мінус 4. Брагінчане сустрэліся не толькі з маразамі, але і з галалёдам і галалёдзіцай.

А цяпер – пра прагноз сіноптыкаў. Заўтра, 23 лістапада, па Гомельскай вобласці чакаецца воблачнае надвор’е. Пераважна – без ападкаў. Вецер няўстойлівы, слабы. Слупок тэрмометра ў начны час  апусціцца да 3–8 градусаў з мінусам. Удзень будзе 0…-5.

24 лістапада таксама прагназуецца воблачнасць. Ноччу – з праясненнямі, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, у тым ліку мокры. Раніцай і ўдзень – мокры снег, дождж. Месцамі – туман, галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе -3…-8, пры праясненнях можа дасягнуць да -12. Удзень чакаецца -3…+2.

Мокры снег і дождж прагназуюцца і 25 лістапада. У асобных раёнах – туман,  галалёд і галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы  -4…+1°С, удзень -2..+3°С.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *