15 января разных лет на страницах «Гомельскай праўды»

Главное Грамадства На Гомельшчыне

1941. У павільёнах ВДНГ у Маскве будуць прадстаўлены 4 калгасы, 2 саўгасы Гомельшчыны, 50 перадавікоў сельскай гаспадаркі. Сярод зацверджаных экспанентаў калгас «Дняпроўская камуна» Лоеўскага раёна і калгас «Чырвоная дуброва» Ра­гачоўскага раёна.

Проезд по площади имени Ленина в Гомеле машин с хлебом колхоза имени Урицкого Гомельского района для продажи государству. 4 августа 1970 года.

1946. Цёпла сустрэлі калгаснікі Ціценскага сельсавета Гомельскага раёна свайго кандыдата ў дэпутаты Савета Саюза Алену Міронаўну Чухнюк, якая прайшла шлях ад простай сялянскай дзяўчыны да знатнага машыніста, Героя Сацыялістычнай Працы. Пад Сталінградам многа разоў Алена Чухнюк дастаўляла боепрыпасы да лініі агню, рызыкавала жыццём.

1947. Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Гомельскай-Кіраўскай выбарчай акрузе № 164 вылучаны сакратар Гомельскага гаркама партыі Емяльян Ігнацьевіч Барыкін. З вялікім поспехам выступіў танцевальны калектыў Гомельскага клуба імя У. І. Леніна з праграмай, якую ён паказаў у Масккве на Усесаюзным аглядзе музычнага і харэаграфічнага мастацтва.

1950. Спаборнічаючы з Палескай і Бабруйскай абласцямі, работнікі ра­дыёфікацыі Гомельскай вобласці выйшлі ў шэраг перадавых па БССР. Гадавы план радыёфікацыі выкананы яшчэ ў кастрычніку. За два месяцы ўстаноўлена звыш плана 650 радыёкропак. Поўнасцю радыёфікавана 9 сельскіх Саветаў, 21 сельскі пункт і 14 калгасаў.

1954. Паравознікі Калін­кавіцкага дэпо ў мінулым годзе правялі больш дзвюх тысяч цяжкавагавых паяздоў, якімі перавезлі звыш нормы 462 тысячы тон народнагаспадарчых грузаў. Лакаматыўныя брыгады збераглі 2037 тон паліва.

1955. Супрацоўнікі Інсты­тута бульбяной гаспадаркі ўдасканалілі пасадачную машыну і культыватар. Цяпер адначасова з клубнямі ўносяцца ў глебу сумесь арганічных і мінеральных угнаенняў.

1958. На Гомельскім дрэва­апрацоўчым камбінаце ад укаранення ў вытворчасць рацыяналізатарскіх прапаноў, тэхнічных удасканаленняў у мінулым годзе сэканомлена 1300 тысяч рублёў. Рацыяналізатары вырашылі стварыць свой фонд міру і ўнесці ў яго не менш аднаго мільёна рублёў.

1961. Цэнтральны раён г. Гомеля першым у горадзе атрымае газ. На газавае паліва перойдуць цеплаэлектрацэнтраль, заводы імя Кірава, «Рухавік рэвалюцыі», фабрыка імя 8 Сакавіка, хлебакамбінат. Газ атрымаюць больш дзвюх тысяч кватэр. У канцы года пачне курсіраваць тралейбус ад вакзала да аэрадрома.

1963. Вялікую працоўную перамогу атрымалі звераводы Калінкавіцкай зве­рагаспадаркі. Дзяржаве здадзена 2800 шкурак бла­кітнай норкі. Цяпер на звераферме знаходзіцца 1500 галоў блакітнай норкі, будуць завезены серабрыста-чорныя лісіцы.

1966. 14 студзеня ўведзена першая чарга Гомельскага суперфасфатнага завода. Будаўнікоў і прадпрыемства павіншавалі Цэнтральны Камітэт Кампартыі Беларусі, Савет Міністраў БССР, Гомельскі абкам КПБ і аблвыканкам.

1967. У пасёлку Касцю­коўка ўступіла ў строй новая сярэдняя школа на 964 месцы. Гэта 42-я па ліку СШ у нашым горадзе. Распачаты работы па ўзвядзенню такой жа школы ў мікрараёне № 1 па Рэчыцкай шашы.

1969. Калектыў Рэчыцкай суднаверфі аказвае знач­ную шэфскую дапамогу гаспадаркам Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў. Для калгасаў імя Дзяржынскага, «Шлях да камунізму», «Чырвоны сцяг» зраблі 10 валакуш для перавозкі сена і саломы. Саўгасу імя ХII год Кастрычніка Лоеўскага раёна адпраўлены металічны паром. Для сельскіх будаўнікоў выраблена 6 катлоў.

1970. Сёння пачаўся Усесаюзны перапіс насельніцтва. На Гомельшчыне створана 2609 лічыльных участкаў і 97 перапісных аддзелаў. На свае ўчасткі выйшла каля трох з палавінай тысяч лічыльнікаў, каля тысячы чалавек у рэзерве.

1972. Будаўніцтва Мазырскага нафтапераапрацоўчага завода вызначана пяці­гадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1971–1975 гады. Будоўлю завода ЦК ЛКСМ Беларусі аб’явіў ударнай. Тут працуюць прадстаўнікі 17 нацыянальнасцей.

1976. За гады дзевятай пяцігодкі працаўнікі сельскай гаспадаркі Гомельшчыны прадалі дзяржаве звыш плана 268,5 тысячы тон збожжа, 188 тысяч тон бульбы, 9,8 тысячы тон мяса. У параўнанні з папярэдняй пяцігодкай вытворчасць збожжа павялічылася на 57,6, мяса – на 45,6, малака – на 26,6 працэнта.

1977. Ордэна Леніна завод «Гомсельмаш» адпрацоўвае канструкцыю самаходнага кормаўборачнага камбайна КСК-100 з улікам заўваг выпрабавальнікаў машынавыпрабавальных станцый і тэхналагічных служб.

1981. На мэблевай фабрыцы «Прагрэс» завяршаюцца работы па выпуску першай партыі новых вырабаў – набору мэблі для гасцінай і дзіцячага стульчыка. 1000 набораў сёлета будзе накіравана ў гандлёвую сетку.

1987. Рабочыя ўпраўлення № 166 «Мазырнафтахімбуда» выканалі работ уласнымі сіламі на тры мільёны рублёў, што больш, чым планавалася. З асаблівым стараннем узводзілі жылыя дамы для эвакуіраваных з зоны Чарнобыльскай АЭС.

1988. Будаўнічаму трэсту № 14 споўнілася 20 га­доў. Калектыў узвёў буданак цырка, гасцініцы «Гомель» і «Турыст», карпусы ўнівер­сітэта, політэхнічнага і кааператыўнага ўніверсітэтаў, Палац культуры хімікаў, лёгкаатлетычны манеж, 45 школ, 12 бальніц, іншыя аб’екты. Пасля аварыі на ЧАЭС за паўтара года ў Буда-Кашалёўскім раёне пабудавана 380 кватэр.

1992. Абласны Савет дэ­пу­­татаў вырашыў перадаць будынак абкама партыі Гомельскаму медыцынскаму інстытуту. Праўда, адзін з сямі паверхаў будзе займаць абласны аддзел аховы здароўя. Адміністрацыя інстытута займаецца прыёмкай памяшканняў, а студэнты з’явяцца ў новым вучэбным корпусе не раней як праз месяц.

1998. Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил жителей Гомельщины с 60-летием со дня образования Гомельской области. «Пусть плодотворный труд, доброта и любовь, вера в лучшее будущее помогают вам в достижении целей на благо нашего государства», – говорится в поздравлении.

2000. Численность населения Гомельской области на 16 февраля 1999 года составила 1 миллион 545 тысяч человек, из него городское – 68%, сельское – 32%. По данным переписи, на территории области проживают представители более 110 национальностей и народностей. 84% отнесли себя к белорусам, 11 – к русским, 3 – к украинцам, 0,4 – к евреям, 0,2 – к полякам.

2002. Завяршаюць работу над помнікам Кірылу Тураўскаму мінскія скульптары бацька і сын Гумялеўскія. Помнік вялікаму беларускаму асветніку будзе ўстаноўлены ў гістарычнай частцы Гомеля.

2003. К недавно открытому Республиканскому научно-практическому центру радиационной медицины и экологии человека автобусный парк № 1 организовал маршрут № 30 «Вокзал – Спецмеддиспансер». Пока на маршруте работает только три автобуса.

2005. Почти на пять тысяч человек выросла численность работников объединения «Белоруснефть» с начала года. Произошло это за счет присоединения на правах дочерних предприятий восьми структурных подразделений, входивших в концерн «Белнефтехим». А это ни много ни мало 38 нефтебаз и 305 АЗС.

2012. В Глушковичах Лельчицкого района состоялась международная благотворительная елка. Праздник собрал не только местных ребят, но и детишек из Олевского района Житомирской области. Все они получили подарки от областной и районной организаций Белорусского фонда мира.

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *