Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, вязні канцлагераў! Паважаныя землякі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі!

Грамадства

Нізкі паклон пераможцам, якія з гонарам выканалі свой абавязак перад Айчынай, народам і гісторыяй. Вялікі дзякуй усім, хто вынес на плячах нягоды ваеннай пары ў тыле, праявіў мужнасць і гераізм, а пасля вызвалення ўздымаў з руін і папялішчаў гарады і вёскі.
Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту, мірнага неба над галавой. Шчасця кожнай сям’і!

Любоў ДЗЯРКАЧ,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *