Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Шчыра віншуем вас са Святам працы!

Грамадства

Першамай – сімвал абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці. Ён напоўнены сонечным святлом і цяплом. Мы аддаём даніну павагі чалавеку-працаўніку, стваральніку і творцу, тым традыцыям, якія былі калісьці закладзены і дагэтуль беражліва захоўваюцца і перадаюцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна. Працавітасць, імкненне да парадку, любоў і клопат аб сваёй малой радзіме – гэтыя якасці здаўна былі ўласцівы жыхарам Брагіншчыны.

У гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і ўдзячнасць добрасумленным работнікам, перадавікам вытворчасці.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і міру, цудоўнага вясновага настрою.

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *