Працай мір мацуем. Пад беларускім флагам

Главное Год мира и созидания Грамадства Сельское хозяйство

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь на кормаўборачным комплексе КВК-800 прыкмецілі здалёк. На фоне блакітнага неба і зялёнай травы ён выглядаў асабліва ўрачыста. Адметны знак нашага народа і краіны прымацаваў на сваю тэхніку Сцяпан Дзегцярэнка. Патомны хлебароб, выдатны механізатар, патрыёт.

Ведаю Сцяпана з тае пары, калі ён хлапчуком разам з бацькам цэлымі днямі знаходзіўся на палях і сенажацях ААТ “Брагінскі”, назіраў, як той працуе. Мікалай Дзегцярэнка лічыцца ў раёне адным з лепшых прадстаўнікоў сталёвай гвардыі, не дзіўна, што і сын вырас умелым і адказным.

У мінулым годзе на КВК-800 Дзегцярэнка-малодшы нарыхтаваў у пераразліку на зялёную масу 13 286 тон і заняў першае месца ў раённым спаборніцтве, атрымаў Ганаровую грамату райвыканкама і грашовы сертыфікат. Нарыхтоўкай кармоў для грамадскага статка ён заняты і зараз. Да слова, ужо як прадстаўнік ААТ “Брагінаграсэрвіс”, бо ў красавіку сельгаспрадпрыемства далучылі да абслугоўваючай арганізацыі. У рабоце Сцяпана Мікалаевіча нічога не змянілася: урочышчы і іх размяшчэнне ведае, тэхніку эксплуатуе ўмела і клапоціцца пра яе, да ўсяго высокапрадукцыйны комплекс, можна лічыць, новы – прайшло ўсяго два гады з дня выпуску. Кіраўніцтва “Брагінскага”, калі набывала КВК-800, ведала, хто будзе на ім працаваць. Давер механізатар апраўдвае.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *