Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Сардэчна віншум вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Важное Грамадства

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

Вялікі подзвіг старэйшага пакалення сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія выбралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця краіны мірную працу і годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *