Першага жніўня стартавала дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку”. Далучайцеся!

Важное Грамадства

Жнівень для бацькоў асабліва клапотны месяц. З набліжэннем навучальнага года дадаецца грашовых затрат, турбот і мітусні. Абнавіць дзіцяці гардэроб, набыць канцылярскія прылады, ранец – усё гэта ўлятае ў капеечку. Асабліва калі ўсё патрэбна збіраць з нуля, а сям’я – з нізкім даходам, у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Каб падтрымаць будучых вучняў, якія толькі пераступяць парог школы, у жніўні традыцыйна арганізоўваецца дабрачынная акцыя “Збяры партфель першакласніку”. Яе мэта – аб’яднаць намаганні і дапамагчы напярэдадні навучальнага года дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхоўваюцца ў мнагадзетных сем’ях, з’яўляюцца сіротамі ці інвалідамі.

– Унесці свой уклад у добрую справу могуць кіраўнікі, працоўныя калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, усе неабыякавыя грамадзяне. Для гэтага патрэбна паведаміць аб сваім намеры ў наш цэнтр, дзе вам падкажуць, каму з будучых першакласнікаў патрэбна дапамога, і купіць для яго партфель са школьнымі прыладамі. Падарыць дзецям сваё цяпло, увагу, станоўчыя эмоцыі і добры настрой можа кожны жадаючы, – звяртаецца да жыхароў Брагіншчыны дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля КОРАНЬ.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб удзеле ў дабрачынным марафоне можна па тэлефоне 3-91-86. Працягнецца ён да канца месяца.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *