Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб’яўлены ў Беларусі на 24 кастрычніка

Грамадства

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 24 кастрычніка, будзе пераважаць воблачнае надвор’е. У многіх раёнах пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны па захадзе на большай частцы, а на астатняй тэрыторыі месцамі згусціцца туман. Вецер уначы заходні, удзень пераменных кірункаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *