Міхаіл Раманюк. Ён адкрыў нам Беларусь

Грамадства Нашы праекты: імёны малой радзімы

Брагіншчына заўсёды славілася сваёй ціхай прыгажосцю і бязмежнымі прасторамі. І не менш – сваімі людзьмі. Бо што можа быць больш дзіўным і хвалюючым, чым выявіць, што і яшчэ адзін з нашых землякоў быў вядомай асобай у свеце навукі. Гэты чалавек – Міхаіл Раманюк – выдатны беларускі мастацтвазнавец, мастак і этнограф. Ён не толькі з’яўляецца выхадцам з Кавалей, але і ўвасабленнем духу гэтай вёскі.

Тры бакі аднаго лёсу

Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся на Брагіншчыне, але яго дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Дзяржыншчыне, у вёсцы Старынкі. Бацька яго загінуў на фронце, а маці, у якой на руках заставалася чацвёра дзяцей, з-за цяжкага матэрыяльнага становішча мусіла пераехаць з Гомельшчыны да сваякоў.

Крок за крокам Міхаіл Раманюк пройдзе свой звыклы жыццёвы шлях. Дзесьці там, дзе дзяцінства тоіцца, навучальныя гады пройдуць хутка – школа, тэхнікум, потым – вайсковая служба, абавязковая, але ўсё ж неад’емная частка яго шляху. Пасля ён апынецца ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Студэнт, аспірант, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў – Міхаіл Фёдаравіч пранёс свой лёс скрозь гады і прафесіі.

Ён быў асаблівым у сваім уменні быць навукоўцам, выкладчыкам і вандроўнікам адначасова. Якая была сапраўды нязвыклая сумесь у яго душы. Тры бакі аднаго лёсу. У гэтых падарожжах наш зямляк знайшоў сябе і адкрыў нам Беларусь. Беларусь ва ўсёй яе фальклорнай красе.

З незвычайнай любоўю Міхаіл Раманюк, адаваў асаблівую ўвагу Палессю. Менавіта тут, сярод гэтых абшараў, старадаўніх традыцый, унікальных касцюмаў і прадметаў бытавога ўжытку, ён знайшоў сваё прызначэнне і сэнс свайго даследчага шляху. Нязменна цікавіўся народнымі традыцыямі, адраджаў іх і ажыўляў, ствараў на старонках сваіх кніг магічны свет Піншчыны, Чачэрска і наваколля. І гэта толькі частка таго, што ён падарыў нам.

Міхаіл Раманюк на могілках вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну, 1989 год.

Спадчына

Загадкавая і багатая гісторыя Беларусі, яе старажытная культура і звычаі, да гэтага часу пакідаюць шмат пытанняў без адказу. Але Міхаіл Фёдаравіч прысвяціў сваё жыццё вывучэнню этнічнай культуры беларускага народа і натхнёна ствараў творы мастацтва, якія апяваюць прыгожае і непаўторнае ў нашай роднай зямлі. Дзясяткі тамоў, поўныя падарожных дзённікаў, сталі сведчаннем яго прыгод і адкрыццяў. Звыш 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу – гэта велізарная спадчына, якую Міхаіл Раманюк пакінуў нам. І мы зазіраем у гэтыя старонкі, у гэтыя радкі, каб убачыць выявы яго прац, нашы карані, нашу гісторыю.

Між іншым ён стаў першым, хто правёў раянаванне краіны, даследуючы рэгіянальныя асаблівасці нацыянальнага адзення беларусаў. У сваім даследаванні ён пранікаў у скарбніцы культуры народаў, раскрываючы нам тое, пра што мы не ведалі. Такім чынам ён выратаваў часцінку гісторыі ад забыцця. Гэта быў яго ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі.

Новы позірк на вядомае

Як адданы даследчык ён апускаўся ў глыбіні народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі, раскрываючы таямніцы і прыгажосць мінулага. З бясконцым цярпеннем і адданасцю, ён адчуваў пульсацыю часу, звяртаючы асаблівую ўвагу на вясковую архітэктуру, прылады працы, посуд, мэблю, адзенне і ўсё тое, што было люстэркам жыцця нашага народа.

Міхаіл Фёдаравіч быў не толькі дапытлівым навукоўцам, але і таленавітым мастаком. З яго майстэрні  выходзілі непаўторныя сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Велічная прыгажосць увасабляліся ў яго працах, перадаючы сутнасць беларускай культуры.

Ён не абмяжоўваўся толькі стварэннем, ён падтрымліваў і натхняў іншых. Як спецыяліст па касцюме і матэрыяльнай культуры даваў парады для мноства мастацкіх стужак «Беларусьфільма», уключаючы знакамітую «Людзі на балоце».

Традыцыі

Большая частка яго жыцця, быццам у насмешку над яе кароткай працягласцю, прайшла на бясконцых беларускіх дарогах. Ён накіроўваўся ў падарожжа не па ўласнай ініцыятыве, заўсёды за свае грошы, і ў выніку яго працы было створана амаль сто пяцьдзясят рэканструкцый традыцыйных касцюмаў нашых продкаў. Без альбома Раманюка “Беларускае народнае адзенне” ніводная бібліятэка па беларусазнаўстве не магла лічыцца поўнай.

На яго выставах нацыянальных касцюмаў беларусы знаходзілі духоўныя скарбы нашых продкаў.

З імкненнем дзяліцца культурным багаццем Міхаіл Фёдаравіч нарэшце прадставіў свету сваю працу – альбом “Беларускія народныя крыжы”, які стаў неацэным укладам у захаванне беларускіх традыцый.

Міхаіл Раманюк заўсёды літаральна «гарэў» сваёй працай. Пасля Чарнобыльскай катастрофы наведваў забруджаныя месцы. Гэта, верагодна, стала прычынай яго ракавага захворвання і заўчаснай смерці ў 1997 годзе. Ён пахаваны побач са сваёй маці на сельскіх могілках у вёсцы Старынкі на Дзяржыншчыне. Але яго імя працягвае жыць і сёння.

Фота з адкрытых крыніц



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *