У сусветны рэйтынг World University Rankings увайшлі восем беларускіх універсітэтаў

Грамадства

У 20-ы выпуск Times Higher Education увайшлі 1904 універсітэты з 108 краін, што робіць яго самым буйным і рознабаковым рэйтынгам на сённяшні дзень. Яшчэ 769 універсітэтаў пазначаны ў спісе са статусам «Рэпарцёр».

У гэтым спісе восем універсітэтаў нашай краіны, у іх ліку Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — у статусе «Рэпарцёр».

Рэйтынг разлічаны па новай метадалогіі WUR 3.0, якая ўключае 18 паказчыкаў эфектыўнасці. Эфектыўнасць установы вымяраецца ў пяці галінах: выкладанне, даследчае асяроддзе, якасць даследаванняў, галіна і міжнародныя перспектывы. Два паказчыкі — выкладчыцкая і даследчая рэпутацыя ўніверсітэтаў — фіксуюцца рэйтынгам з дапамогай міжнароднага апытання экспертаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *