7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Шчыра віншуем вас з агульнарэспубліканскім святам.

Грамадства

Гэтая дата – сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, шанаванне мужнасці тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў і будаваў светлую будучыню. Уплыў падзей кастрычніка 1917-га на ход развіцця цывілізацыі немагчыма пераацаніць.

Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Развіваецца эканоміка, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна-палітычная стабільнасць грамадства. Усё гэта – вынік правільнага стратэгічнага курсу, які паслядоўна рэалізуецца ў сучасных умовах.

Мы павінны памятаць сваю гісторыю, шанаваць і берагчы ўсё лепшае, што было створана папярэднімі пакаленнямі, і на гэтай аснове развіваць Беларусь.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць Айчыны!

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *