80-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца. Імёны на пастаменце: Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін

80 гадоў вызвалення Беларусі Грамадства Нашы праекты: імёны малой радзімы Праект “МП”: Імёны на пастаменце

Кастрыкін Уладзімір Міхайлавіч – камандзір аддзялення 239-га палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Кутлі (цяпер – Пічаеўскі раён Тамбоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Рускі. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у калгасе на радзіме.

У Чырвоную армію юнака прызвалі ў 1938 годзе. Са студзеня 1942-га – на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943-га камандаваў аддзяленнем 239-га гвардзейскага стралковага палка. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр.

Так, у ноч на 28 верасня 1943 года пад шквальным агнём праціўніка гвардыі малодшы сяржант Кастрыкін у ліку першых пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Асарэвічы і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на заходнім беразе. Асабіста знішчыў з кулямёта некалькі варожых агнявых варожых кропак, чым забяспечыў пераправу даверанага яму падраздзялення. А потым разам са сваімі байцамі прыкрываў пераправу іншых падраздзяленняў палка.

Загінуў абаронца ў баі 6 кастрычніка 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года Уладзіміру Кастрыкіну пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза – за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм. Пахаваны ён у брацкай магіле ў Галках.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *