Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 5 студзеня з-за галалёду

Важное Грамадства

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом). У асобных раёнах краіны чакаецца галалёд. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, у начныя і ранішнія гадзіны па паўночным усходзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў 5-10 м/с, уначы па паўночным усходзе з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў на поўдні да мінус 17 градусаў на поўначы. Днём будзе 6-12 градусаў марозу, па поўдні – ад мінус 5 да плюс 1 градуса.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *