Рэдакцыя «МП» запускае фотаконкурс «Імгненне зімы»

Главное Грамадства

Зіма – гэта асаблівы час года, калі сем’і збіраюцца разам, праводзяць час на свежым паветры і атрымліваюць задавальненне ад выдатных зімовых краявідаў. Мы прапануем вам захаваць гэтыя моманты на сямейных фотаздымках і падзяліцца імі з намі.

Для ўдзелу ў конкурсе вам неабходна даслаць ваша лепшае сямейнае фота, зробленае зімой. Гэта могуць быць самыя адметныя моманты і ўспаміны: на снежнай горцы або з ледзянымі скульптурамі, на лыжах ці каньках або проста на фоне прыгожага заснежанага лесу. Дайце волю фантазіі.

Дашліце нам свае фатаграфіі на электронную пошту majakp@mail.ru да 27 студзеня 2024 года. Просім вас таксама пазначыць у лісце сваё імя, прозвішча і кантактную інфармацыю для сувязі з вамі ў выпадку перамогі.

Пераможца будуць выбіраць праз галасаванне ў нашым акаунце ў інстаграм bragin.info. Пасля чаго яго фота будзе размешчана на старонках нашай газеты і ва ўсіх сацыяльных сетках, а іх аўтар атрымае салодкі падарунак.

Жадаем вам поспехаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *