Знакамітаму беларускаму пісьменніку Івану Мележу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» пасмяротна

Грамадства Это интересно

Рашэнне аб гэтым прынялі аднагалосна дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання на 56-й пазачарговай сесіі райсавета 26 студзеня.

Два гады таму старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар прапанавала даць другое дыханне Дому-музею Івана Мележа ў аг. Глінішча, каб адрадзіць цікавасць, у першую чаргу, маладых пакаленняў да творчасці пісьменніка. Так нарадзіўся праект грамадзянскай ініцыятывы, а Галіна Віктараўна назвала яго «100 крокаў да Івана Мележа».

На малой радзіме Беларускага літаратурнага класіка старшыня райсавета дэпутатаў натхніла мясцовы актыў і старшыню сельвыканкама Насту Севярынец распрацаваць той самы шлях да глыбокага знаёмства з багатай творчасцю Івана Паўлавіча, выкарыстоўваючы сучасныя інструменты: QR-навігацыю, аўдыёэкскурсію і відэатрансляцыю інтэрв’ю і сюжэтаў з Іванам Мележам. Падключыліся і мясцовыя жыхары. Дзякуючы велізарнай праведзенай падрыхтоўчай працы праект «Сто крокаў да Івана Мележа» увайшоў у лік пераможцаў адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2024 годзе.

На малой радзіме беларускага літаратурнага класіка старшыня райсавета дэпутатаў натхніла мясцовы актыў і старшыню сельвыканкама Насту Севярынец распрацаваць той самы шлях да глыбокага знаёмства з багатай творчасцю Івана Паўлавіча, выкарыстоўваючы сучасныя інструменты: QR-навігацыю, аўдыёэкскурсію і відэатрансляцыю інтэрв’ю і сюжэтаў з Іванам Мележам. Падключыліся і мясцовыя жыхары. Дзякуючы велізарнай праведзенай падрыхтоўчай працы праект жыхароў аграгарадка Глінішча «Сто крокаў да Івана Мележа» увайшоў у лік пераможцаў адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2024 годзе.

На думку старшыні раённага Савета дэпутатаў, прысваенне Івану Мележу звання «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» напярэдадні 103-годдзя з дня нараджэння – годнае прызнанне асаблівых заслуг земляка ў развіцці беларускай літаратуры, стварэнні высокамастацкіх твораў, вялікага асабістага ўкладу ў развіццё краязнаўства, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Хойніцкага раёна. Многія яго творы перакладзены на 25 моў.

Ніхто не зрабіў для сваёй малой радзімы столькі, колькі Іван Паўлавіч, праславіўшы родныя яго сэрцу край. Невыпадкова ў гонар яго ў Глінішчы дзейнічае школа, названая яго імем, а музей застаецца месцам пакланення беларусаў памяці класіка.

У Хойніках у 2010 годзе адкрыта скульптурная кампазіцыя па матывах рамана І.П. Мележа «Людзі на балоце».

Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка, сёлета будзе ўстаноўлена імянная шыльда ў гонар Івана Паўлавіча Мележа.

Хойніцкія Навіны



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *