Каманда Брагіншчыны заняла трэцяе месца на абласных спаборніцтвах па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны»

Грамадства Спорт

У Гомелі адбыліся абласныя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны». Свой спрыт, сілу і хуткасць на стадыёне «Луч» прадэманстравалі юнакі прызыўнога і дапрызыўнага ўзросту.

Удзел у першынстве прыняла і каманда Брагінскага раёна. Паказаўшы выдатны вынік: трэцяе месца.  Такой навіной падзяліўся дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок.

У ліку тых, хто ўнёс уклад у бронзавы поспех, – вучні Камарынскай, Малейкаўскай і Мікуліцкай сярэдніх школ.

Дыплом трэцяй ступені ў асабістым першынстве – у вучня Камарынскай СШ Максіма Буйневіча.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.