У пачатку верасня ў Гомелі адбыліся абласныя Алімпійскія дні моладзі па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007 г. н. і маладзейшых. Сярод удзельнікаў – навучэнцы ДЮСШ Брагінскага раёна.
Па выніках спаборніцтваў нашы цяжкаатлеты заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Раман Максімчык (в/к да 96 кг) і Ігар Лаўрусенка (в/к звыш 102 кг).
Трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы ДЮСШ Брагінскага раёна Юрый Наяйчук адзначыў, што ў хлопцаў на падрыхтоўку было ўсяго паўтары тыдні. Дагэтуль яны адпачывалі на канікулах.
– Навучальны год толькі пачаўся, а мы ўжо ў сваю скарбонку паклалі два медалі. Дзякуй юнакам за ўдзел і годнае выступленне. Гэта толькі пачатак, наперадзе нас чакае шмат працы. Далей – болей! – канстатуе Юрый Наяйчук.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.