Дрэвам – расці! Брагінчане далучыліся да кампаніі па аднаўленні лясоў

Грамадства

Разам з супрацоўнікамі Камарынскага лясгаса ўдзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё!” прынялі прадстаўнікі раённага аддзялення партыі “Белая Русь”, прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый, работнікаў АПК і дэпутацкі корпус.

Не засталіся ў баку і работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, вадзіцелі аўтобуснага парка №6 ААТ «Гомельаблаўтатранс»

Усе адной камандай працавалі на ветравальна-бураломным участку Лубяніцкага лясніцтва.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.