У мінулыя выхадныя на брагінскім стадыёне адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе на кубак КСУП “Чамярыскі”.
У гаспадарцы спорту ўдзяляецца вялікая ўвага. Кіраўнік зацікаўлены ў тым, каб яго працаўнікі вялі здаровы лад жыцця, тады і работа будзе спорыцца, і дрэнным звычкам зной-дзецца альтэрнатыва. Таму і з’явілася ідэя праводзіць такія спаборніцтвы, каб быў у вяскоўцаў стымул дабівацца рэкордаў не толькі ў працы, але і на спартыўнай пляцоўцы.
У мінулую суботу за права валодаць трафеем выступілі шэсць футбольных каманд з раёна. Паказаць сваю моц і ўменне валодаць мячом хацелі ўсе, таму барацьба на полі разгарнулася азартная і цікавая.
На жаль, спартсмены “Чамярыскага” не змаглі ўтрымаць кубак. Яны занялі трэцяе месца. Першае заваявалі футбалісты ФСК “Ураджай” (Брагін), другое – каманда з Дубліна. Пераможцаў і прызёраў віншавалі начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама Сяргей Алеўскі і намеснік дырэктара КСУП “Чамярыскі” Канстанцін Краўчанка, якія ўручылі ім дыпломы, медалі і грашовыя прэміі.