Фотавыстава з такой назвай працуе ў гэтыя дні ў Брагінскім музеі з карціннай галерэяй.
Як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік установы Алеся Даўгулявец, фотаработы знаёмяць наведвальнікаў з працэсам імклівага развіцця культуры ў сучасным Кітаі. Здымкі распавядаюць аб шэрагу асноўных культурных аб’ектаў дзяржаўнага ўзроўню КНР, бібліятэках, тэатральных мерапрыемствах і эпічных прадстаўленнях, якія праводзяцца як у гарадах і правінцыях краіны, так і за яе межамі.

Асаблівую ўвагу прыцягваюць фотаработы, прысвечаныя ахове культурных помнікаў са спісу сусветнай спадчыны. Таксама шмат фатаграфій расказвае аб культурным абмене паміж Кітаем і іншымі краінамі, з якімі КНР сёння супрацоўнічае.
Не прамініце магчымасць пазнаёміцца з культурай, якая ствараецца сіламі ўсёй нацыі і ўтрымлівае ў сабе вялікую энергію. У Брагіне выстава будзе працаваць яшчэ каля дзвюх тыдняў.

