Да завяршэння падыходзіць збожжаўборачная кампанія, але не праверкі пажарнай бяспекі. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць штодня праводзіць рэйды па палях Брагіншчыны. І на гэты раз інспектары накіраваліся да камбайнаў адкрытага акцыянернага таварыства “Чамярыскі”. Тут была выяўленая няспраўнасць вогнетушыцеля, адсутнічала побач і спецыяльная тэхніка, якая б пры неабходнасці прыняла ўдзел у тушэнні пажару.
А вось на сельскагаспадарчай тэхніцы ААТ “Малажынскі”, якая хоць і знаходзілася на полі, пажарныя рукавы аказаліся дзіравымі.
Як запэўнілі работнікі РАНС да ўсіх парушальнікаў будуць прыняты меры ўздзеяння, а праверкі працягнуцца.
Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК