Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца

Грамадства

Elka-1

Напярэдадні Новага года Дзед Мароз і Снягурка завіталі да дзяцей, якія вымушаны былі правесці свята ў бальніцы.

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праводзіцца штогод напярэдадні самых чароўных і светлых зімовых свят — Новага года і Ражаства Хрыстова. Так, 30 снежня казачныя героі, Дзед Мароз і Снягурка наведалі хворых дзяцей. Як паведаміў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Раман Цеслянок, у гэтым годзе хлопчыкі і дзяўчынкі, якія перад самым святам апынуліся ў бальніцы, атрымалі салодкія гасцінцы дзякуючы фінансавай дапамозе індывідуальнага прадпрымальніка Маггерана Аліева. Астатнія падарункі закуплены за кошт райвыканкама.

Стала добрай традыцыяй у перад-навагоднія дні наведваць і Асарэвіцкі сацыяльны прытулак. 31 снежня гас-цінцы для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, перадаў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец.

Акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у Беларусі з 1995 года. Сёлета яна працягнецца да 10 студзеня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *