Да работ па ўборцы смецця далучыліся працоўныя калектывы ўстаноў адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання Камарына, прадстаўнікі пагранічнай службы і таварыства выратавання на водах, Камарынскага ўчастка КЖУП «Брагінскае», мясцовыя жыхары, рыбакі. Каардынавалі дзеянні старшыня Камарынскага сельскага Савета Валянціна Блудчая і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Гардзейчык.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК