Беларусь
Бэз цвіце пад бацькоўскімі вокнамі,
Раніцаю туман над ракой,
Над Радзімай маёй сінявокаю
Песня льецца шчаслівай парой.
Не знайсці мне краіны лепшай,
Заўсёды табою ганаруся,
Цябе слаўлю ў песнях і вершах,
Працвітай, мая Беларусь!
Беларусь мая, незалежная,
Пад пакровам святых прамянёў,
Любоў да цябе бязмежная,
Да жыццёвых сваіх каранёў.
Аляксандр Цярэшчанка