Паведамленне выратавальнікам, па словах інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Іллі ШАЛЫГІНА, паступіла 31 снежня пад раніцу. У Катловіцы загарэўся жылы дом.
Пры правядзенні разведкі на падлозе ў кухні быў знойдзены мужчына без прызнакаў жыцця. Прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала неасцярожнасць пры курэнні.
Служба МНС нагадвае: у выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 ці 112.
Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА