У Брагіне адбыліся раённыя спаборніцтвы па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат 2009 года нараджэння і маладзейшых

Грамадства Спорт

У іх прынялі ўдзел усе школы і гімназія.

Па выніках першынства абсалютным пераможцам у юнакоў стаў Пётр Яшчанка (Іялчанская СШ), на другім месцы – Дзмітрый Грэсь (Брагінская СШ), трэцім – Андрэй Бельчанка (Іялчанская СШ).

У дзяўчат абсалютнай пераможцай стала вучаніца Хракавіцкай СШ Ксенія Удачына, другое месца заняла Паліна Раманюк (Буркоўская СШ), трэцяе –Вікторыя Калашнікава (Мікуліцкая СШ).

Пры падвядзенні агульнакамандных вынікаў чэмпіёнамі сталі прадстаўнікі гімназіі г.п. Брагіна, другое месца – у спартсменаў Іялчанскай СШ, трэцяе – у Чамярыскай СШ.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.