Сёння ў Брагіне ідзе пасадка дрэў у скверы па вуліцы Акцябрскай.
Да справы далучыліся прадстаўнікі Гомельскага абласнога камітэта і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення, пракуратуры, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Акцыя па пасадцы зялёных насаджэнняў “Разам за зялёную Беларусь” стартавала 3 красавіка і зараз праходзіць па ўсёй краіне.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК