Ідэі Кастрычніцкай рэвалюцыі актуальны і сёння

Грамадства

Lenin-1

Яшчэ са школьнай пары мы добра ведаем, што ў ноч з 7 на 8 лістапада (па новым стылі) 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Узброеныя працоўныя, салдаты і матросы зрынулі Часовы урад і абвясцілі Уладу Саветаў, якая потым праіснавала семдзесят з лішнім гадоў.

Гэта падзея карэнным чынам паўплывала на ход гісторыі нашай краіны. Дзякуючы ёй беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, узбагаціў нацыянальную культуру, людзі атрымалі права на бясплатную адукацыю і медыцыну, працоўны дзень быў скарочаны да васьмі гадзін і г.д.

Напярэдадні чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі брагінчане ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Леніну. У раённым Доме культуры адбыўся тэматычны канцэрт.

Lenin-2Lenin-3Lenin-5Lenin-4



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *