У яе закладцы прынялі ўдзел актывісты ГА “БРСМ” і прадстаўнікі працоўнай моладзі
Як паведаміла першы сакратар райкама саюза моладзі Наталля Фурс, у той дзень было пасаджана каля ста дрэў, сярод якіх – ліпы, бярозы і рабіны.
Кожны, хто прыняў удзел у суботніку, унёс свой, хоць і невялікі, уклад у азеляненне райцэнтра. Праз некаторы час гэта месца стане паркам, дзе брагінчане змогуць адпачыць пад ценем дрэў і парадавацца яшчэ аднаму прыгожаму куточку ў Брагіне.
Пасадка дрэў працягнецца. Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што гэта добрая справа аб’яднала юнакоў і дзяўчат, дапамагла ім зразумець, што толькі разам можна ствараць сапраўды камфортныя ўмовы для пражывання і адпачынку. Моладзь усведамляе: яна – будучы гаспадар роднага краю, таму абавязана берагчы і прымнажаць яго багацці.