На 30 ліпеня на ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу лідзіруюць:
НА КАМБАЙНЕ ”Лексіон-580”:
ДЗЕГЦЯРЭНКА Мікалай Аляксандравіч – старшы камбайнер КСУП ”Брагінскі”, які намалаціў 1836 тон, убраўшы 636 гектараў.
НА КАМБАЙНЕ КЗС-1218:
САЛДАЦЕНКА Ігар Мікалаевіч – старшы камбайнер, САЛДАЦЕНКА Вячаслаў Ігаравіч – камбайнер КСУП “Чамярыскі”, якія намалацілі 1126 тон, убраўшы 417 гектараў;
ЧАРНЯНОК Уладзімір Дзмітрыевіч – старшы камбайнер, МАЛЫ Вадзім Аляксандравіч — камбайнер КСУП “Малажынскі”, якія намалацілі 1044 тоны, убраўшы 521 гектар.
НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
КАЦУБА Анатоль Уладзіміравіч – вадзіцель КСУП “Брагінскі”, які аўтамашынай МАЗ-5516 перавёз 1836 тон;
КУДРАНОК Аляксандр Іванавіч – вадзіцель КСУП “Чамярыскі”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 1564 тоны;
РУДАБЕЛЕЦ Аляксандр Іванавіч – вадзіцель КСУП “Малажынскі”, які аўтамашынай ГАЗ-53 перавёз 1112 тон.
Сярод маладзёжных экіпажаў:
НА КАМБАЙНЕ КЗС-1218:
САЛДАЦЕНКА Міхаіл Мікалаевіч – старшы камбайнер, ТАРАСЕНКА Дзяніс Пятровіч – камбайнер КСУП “Чамярыскі”, якія намалацілі 1530 тон, убраўшы 553 гектары;
ЖУРАЎ Дзмітрый Васільевіч – старшы камбайнер КСУП “Брагінскі”, які намалаціў 566 тон, убраўшы 196 гектараў.
НА КАМБАЙНЕ КЗС-10К:
МІШЧАНКА Аляксандр Сяргеевіч – старшы камбайнер, КЛЯПЕЦ Ігар Аляксеевіч – камбайнер КСУП “Саўгас “Камарынскі”, якія намалацілі 515 тон, убраўшы 287 гектараў.
НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
МАЛОЧКА Рыгор Рыгоравіч — вадзіцель КСУП “Чамярыскі”, які аўтамашынай САЗ-3507 перавёз 1341 тону;
ФІЛОН Васіль Аляксандравіч – вадзіцель КСУП “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-5551 перавёз 868 тон.
Па даных райкама прафсаюза
работнікаў АПК