Выхаванцы і супрацоўнікі дзіцячага сацыяльнага прытулку адзначылі наваселле

Галоўнае Грамадства

На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны кіраўніцтва раёна і замежныя госці, з якімі ў брагінчан даўно склаліся сяброўскія адносіны. Гэта прадстаўнікі дабрачынных фондаў і мэры італьянскіх гарадоў.

Нагадаем, што раней дзіцячы прытулак Брагінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра знаходзіўся ў Асарэвічах, а зараз ён дзеліць адзін будынак з Іялчанскім дзіцячым садам.