На старт выйшлі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Расіі і Грузіі.
Самыя маленькія ўдзельнікі лёгкаатлетычнага прабегу пераадолелі дыстанцыю ў 60 метраў. На фінішы ўсім уручаны салодкія падарункі.





Удзельнікі лёгкаатлетычнага прабегу «Брагінская дзясятка» ўшаваналі памяць аб ахвярах чарнобыльскай катастрофы. Да помніка Васілю Ігнаценку ўскладзены вянок і кветкі.












Агульны старт — у 11.00.






На фінішы — дзяўчынкі і хлопчыкі да 12 гадоў, якія беглі 1 і 2 км. Дыпломы, медалі і падарункі пераможцам і прызёрам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка і дырэктар ДЮСШ Брагінскага раёна Уладзімір Корхаў.







Фініш «Брагінскай дзясяткі». Першым дыстанцыю ў 10 кіламетраў пераадолеў Ілля Карнаухаў з Магілёва (32,03 хвіліны).























Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў раённым доме культуры. Узнагароды атрымалі пераможцы і прызёры ў розных узроставых катэгорыях, а таксама самыя малодшыя і старэйшыя ўдзельнікі прабегу, госці з іншых краін.























Абсалютныя пераможцы і прызёры «Брагінскай дзясяткі».


Актывісты БРСМ, якія ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычным прабегу «Брагінская дзясятка», атрымалі падарункі ад першага сакратара раённай арганізацыі Юліі Кальчук.

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК
