Юрый Крываручка: выбар зроблены!

Выбары-2024 Галоўнае Грамадства

У Беларусі 20 лютага пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў. У ліку тых, хто аддаў свой голас за кандыдатаў, – старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка. Як актыўны грамадзянін ён удзельнічае ў выбарах не ўпершыню. За яго плячыма – некалькі электральных кампаній. На ўчастак ён прыйшоў разам з жонкай.

Юрый Уладзіміравіч адзначыў, што мы самі ствараем сваю будучыню і можам на яе паўплываць. Адзін з такіх рычагоў – свядомы выбар на карысць роднага краю.

– На выбарчым участку я ўбачыў, што жыхары Брагіна прымаюць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні, – заўважыў Юрый Крываручка.

Ён падкрэсліў асаблівую ролю назіральнікаў: іх праца, можа, і не прыкметная, але вельмі патрэбная. Усё павінна быць згодна з законам: ад выгрузкі бюлетэняў да падліку галасоў.

Падчас гутаркі выбаршчык прызнаўся, што звяртаў увагу на тых кандыдатаў у дэпутаты, якія ахвотна бяруцца за вырашэнне праблем насельніцтва. Сёння ў грамадстве ўзнікаюць спрэчкі, чаму сярод народных выбраннікаў мала рабочых, служачых. Але калі ставіцца пытанне, хто будзе балатавацца, людзі самі вылучаюць лідара.

Перыяд датэрміновага галасавання працягнецца да суботы ўключна, а на 25 лютага прызначаны адзіны дзень галасавання.

У рэспубліцы створана 5411 выбарчых участкаў. Беларусы павінны выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках:  TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.