Відэа Юрыя Наяйчука, рэкардсмена Беларусі па прысяданнях са штангай, трэнера-выкладчыка цяжкай атлетыкі Брагінскай ДЮСШ, не магла пакінуць нас абыякавымі.
Таму было вырашана аб’явіць своеасаблівую відэаэстафету сярод жыхароў раёна пад назвай «МП са мной».
Калі хочаце даведацца, як усюды паспяваць і быць у курсе самых свежых і актуальных навін, як раёнка дапамагае дзецям на занятках у школе альбо дарослым у жыцці, глядзіце нашы папярэднія відэа на ютуб-канале «БРАГІН INFO» і выпісвайце газету «Маяк Палесся»!
Здымайце і дасылайце, як вы выпісваеце, чытаеце, а можа нават дастаўляеце газету.
Раёнка карысная, цікавая, дапамагае ў жыцці, дае нейкія слушныя парады? Тады тым больш слова за вамі!
Рэдакцыя пакідае за сабой права вызначыць лепшае відэа.
Свае работы можна перадаваць у рэдакцыю зручным спосабам: прывезці на флэшцы, даслаць у Вайбер або Тэлеграм па нумары: +375299280480.
