Другога красавіка ў Гомельскім грамадска-культурным цэнтры прайшоў урачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Да святкавання далучыліся дэлегацыі Бранскай і Арлоўскай абласцей. У Гомелі пабывалі і брагінчане.
Перад канцэртам кожны жадаючы мог азнаёміцца з выставай вырабаў рамеснікаў з дзвюх краін, даведацца аб народных традыцыях і ўзаемадзеянні ў сферы культуры.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко адзначыў, што наш рэгіён актыўна задзейнічаны ў інтэграцыйнай дзейнасці. «Супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і расійскімі рэгіёнамі ўключае 37 дагавораў і 89 пагадненняў», – назваў лічбы Іван Іванавіч. На тэрыторыі Гомельшчыны зарэгістравана 450 прадпрыемстваў з расійскімі ўкладаннямі.
Да віншаванняў беларускага калегі далучыліся губернатары Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз і Арлоўскай – Андрэй Клычкоў. Гледачы ўбачылі і відэазвароты кіраўнікоў іншых рэгіёнаў.
Пасля ўрачыстага сходу ўсіх прысутных чакала святочная канцэртная праграма. Яе сумесна падрыхтавалі артысты з Гомеля, Мазыра, Мінска і некалькіх абласцей Расіі.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.