Сустрэча прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання. У складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы былі таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Ясінская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Цалуйка.
Раман Міхайлавіч нагадаў, што зараз у Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, таму і гутарку вялі аб традыцыйных сямейных каштоўнасцях. Ён павіншаваў жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, з нядаўнім Днём маці, а мужчын – з надыходзячым Днём бацькі.
Вольга Ясінская звярнула ўвагу бацькоў на тое, што дзеці – самае каштоўнае, што ў нас ёсць, і дала параду, як засцерагчы іх ад неабдуманых учынкаў:
– Будзьце ўважлівыя да сваіх дзяцей. Размаўляйце з імі адкрыта і шчыра. Зрабіце ўсё магчымае, каб яны вам давяралі.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.