На Брагіншчыне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі 

Галоўнае Грамадства

Пакуль змяняе колеры, чаруе фарбамі ярка-задуменная восень, людзям дадаецца клопатаў па навядзенні парадку на зямлі. Гэта менавіта той час, калі на прысядзібных участках застаюцца толькі рэшткі расліннасці, у кветніках – адны сляды былой раскошы, а тратуары і газоны пачынаюць засцілацца стракатымі дыванамі. У традыцыю ўвайшло такой парою праводзіць у раёне месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый. Не выключэнне і сёлетняя восень.

Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкі корпус выходзяць на ўчасткі, дзе найбольш патрэбны рабочыя рукі. У нас ёсць добрая магчымасць разам прывесці ў належны стан аб’екты, навакольныя тэрыторыі, падрыхтаваць іх да зімы. Пры неабходнасці – ачысціць ад смецця і апалага лісця, пазбавіць ад залішняй расліннасці, сухога голля. Недзе – адрамантаваць агароджу, абнавіць малыя архітэктурныя формы, пасадзіць дрэвы. Усё – у адпаведнасці з зацверджаным пералікам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, кантроль за выкананнем якіх ускладзены на кіраўнікоў раённых груп.

Час правядзення месячніка – з 10 кастрычніка па 9 лістапада.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.