У брагінчан будзе чарговая магчымасць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне малой радзімы. Заўтра – раённы  суботнік

Галоўнае Грамадства

Пакуль ярка-задуменная восень змяняе колеры і палоніць, зачароўвае сваёй шыкоўнай красой, людзям дадаецца клопатаў па навядзенні парадку на зямлі.

Гэта менавіта той час, калі на прысядзібных участках застаюцца толькі рэшткі расліннасці, у кветніках – адны сляды былой раскошы, а тратуары і газоны пакрывае апалае лісце. У традыцыю ўвайшло такой парою праводзіць у раёне месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый, каб падрыхтаваць іх да зімы. Не выключэнне і сёлетняя восень.

У масавую працоўную акцыю прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкі корпус уключыліся з 10 кастрычніка, а прадоўжыцца яна да 9 лістапада. І гэта добрая магчымасць разам прывесці ў належны стан аб’екты, навакольныя тэрыторыі, азеляніць іх. Пры неабходнасці – адрамантаваць ці замяніць агароджу, абнавіць малыя архітэктурныя формы, высекчы залішнюю расліннасць, абрэзаць дрэвы. Усе работы праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам мерапрыем-стваў па навядзенні парадку на зямлі, кантроль за выкананнем якіх ускладзены на кіраўнікоў створаных раённых груп.

А заўтра, 26 кастрычніка, на Брагіншчыне пройдзе раённы суботнік. Далучайцеся! Работы хопіць усім.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.