Бітва за кубак: на Брагіншчыне стартуе адкрыты чэмпіянат па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Важнае Грамадства Спорт

Праводзяцца спаборніцтвы ўжо другі год. Ініцыятыва – райвыканкама: імя нашага славутага земляка стала сімвалам мужнасці, рашучасці і любові  да  спорту.

Васіль Іванавіч – ураджэнец Спярыжжа. Ён служыў у Прыпяці, быў не толькі смелым і адважным пажарным, але і лідарам у спорце. Лёгкаатлет, лыжнік, футбаліст і валейбаліст, уваходзіў у зборную каманды Украіны па пажарна-прыкладным спорце і заўсёды імкнуўся да дасканаласці ва ўсім, за што браўся.

– Праводзячы такі чэмпіянат, мы не толькі далучаем жыхароў раёна да здаровага ладу жыцця, але і не даём ім забыць гісторыю, нашых герояў, – падкрэсліў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.

Сёлета за званне чэмпіёна будуць змагацца шэсць каманд: «Дынама-РАУС», «Камарын ФСЦДіМ», «Лоеў 1505», «РАУС», «Дублін» і «Легіён». Першы матч адбудзецца 1 лютага ў 15.00 у ДЮСШ Брагінскага раёна. Гульні пройдуць па суботах, а рэзервовым днём стане нядзеля.

– Упэўнены, што гульні будуць яркімі і захапляльнымі для гледачоў, – адзначыў Юрый Уладзіміравіч. – Усе каманды высокага ўзроўню майстэрства, і барацьба за перамогу абяцае быць напружанай. Мы ўжо падрыхтавалі кубак і медалі для пераможцаў і прызёраў і з нецярпеннем чакаем усіх аматараў футбола на нашым спартыўным свяце.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.