Сонечны зімовы дзень сабраў на стадыёне Камарынскага ФСЦДіМ вучняў усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
Стартавалі спаборніцтвы забегам дзяўчынак 2013–2014 г. н., якім трэба было пераадолець 1000 метраў. Першай фінішыравала Ксенія Шапавал (Малажынская СШ), услед за ёй – Кіра Салдаценка (Чамярыская СШ), а потым – Анастасія Козел (Вуглоўская СШ).
У хлопчыкаў у гэтай жа ўзроставай катэгорыі на дыстанцыі 2000 м лепшым стаў Дзяніс Мацапура, на другім месцы – Дзмітрый Логвінаў (абодва – з Камарынскай СШ), на трэцім – Іван Іваноў (Іялчанская СШ).
Наступнымі на лыжню выйшлі дзяўчаты 2011–2012 г.н. На дыстанцыі 2000 м залаты медаль узяла Карына Самойленка (Іялчанская СШ), срэбра – у Сафіі Болбас (Брагінская СШ), бронза – у Ангеліны Івановай (Чамярыская СШ).
У юнакоў у гэтай жа ўзроставай катэгорыі на дыстанцыі 3000 м роўных не было Арцёму Мацапуру (Камарынская СШ), другі вынік паказаў Рыгор Шамела (Іялчанская СШ), на трэцім месцы – Іван Якімовіч (Камарынская СШ).
На аналагічнай дыстанцыі ў дзяўчат 2009–2010 г. н. перамагла Мілана Кузьмянок (Іялчанская СШ), на другую прыступку п’дэстала ўзнялася Алена Якута (Чамярыская СШ), на трэцюю – Людміла Чарнышова (Вуглоўская СШ).
У юнакоў старэйшай узроставай групы (2009–2010 г. н.) перамогу заваяваў Сяргей Чарняеў, на другім месцы – Андрэй Бельчанка (абодва – з Іялчанскай СШ), на трэцім – Максім Буйневіч (Камарынская СШ).
У агульнакамандным першынстве лепшымі сталі спарстмены Іялчанскай школы, на другім месцы – Брагінская СШ, на трэцім – Камарынская СШ.