У іх прынялі ўдзел усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Дырэктар фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Мікалай Шубянок расказаў, што хлопцы спаборнічалі ў двух відах праграмы мнагабор’я: падцягванне на гімнастычнай перакладзіне і бег на лыжах 5000 м.
Ва ўзроставай катэгорыі 15–16 гадоў перамогу святкаваў Максім Буйневіч (Камарынская СШ), на другім месцы – Аляксей Аніськоў (гімназія г.п. Брагіна), на трэцім – Сяргей Чарняеў (Іялчанская СШ).
Сярод прызыўной моладзі (17–18 гадоў) лепшым стаў Максім Лобан (Мікуліцкая СШ), другі вынік паказаў Дзмітрый Чарнянок (Малажынская СШ), замкнуў тройку лідараў Уладзіслаў Гаўрыленка (Брагінская СШ).
У камандным першынстве роўных не было Камарынскай СШ, за імі – гімназія г.п. Брагіна, на трэцім месцы – Брагінская СШ.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.