Выхаванцы ДЮСШ Брагінскага раёна заваявалі тры медалі абласной спартакіяды па вольнай барацьбе

Важнае Грамадства Спорт

У Гомелі адбылася абласная спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па вольнай барацьбе. Удзел у ёй прынялі юнакі і дзяўчаты 2010–2011 г.н. з усіх раёнаў Гомельшчыны.

Па выніках спаборніцтваў, у капілцы брагінчан тры медалі: золата, срэбра і бронза.

Лепшы вынік у вагавой катэгорыі 62 кг паказала Яніна Маліноўская. На другую прыступку п’дэстала ўзнялася Марыя Кулай (в/к 50 кг), трэці паказчык – у Вікторыі Нікіценкі (в/к 42 кг).

Па выніках агульнакаманднага першынства нашы землякі занялі трэцяе месца.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.