Яны сталі адным з этапаў круглагадовай спартакіяды. Удзельнікі прадэманстравалі не толькі свае спартыўныя навыкі, але і сілу волі, імкненне да перамогі.
Турнір па шахматах сабраў самых таленавітых стратэгаў і тактыкаў. Пасля напружаных партый і складаных камбінацый на першую прыступку п’едэсталу ўзышоў Міхаіл Залугоўскі (ДЮСШ), на другім месцы – Сяргей Сялецкі (Малейкаўская СШ), на трэцім – Міхаіл Канавальчык (Брагінская СШ)
Паралельна з інтэлектуальнымі баталіямі кіпелі страсці на пляцоўцы для гіравога спорту. Тут атлеты дэманстравалі сваю сілу і цягавітасць. Пераможцай у в/к да 70 кг стаў Аляксандр Канавальчык (Брагінская СШ). У в/к ад 70 да 90 кг першае месца заняў Сяргей Літашэнка (Камарынскі лясгас) – устанавіў рэкорд, падняўшы гіру 159 разоў! Сярод удзельнікаў в/к 90 кг і вышэй перамогу святкаваў Аляксандр Маспан (ДЮСШ).
Па выніках усіх спаборніцтваў у камандным першынстве роўных не было Малейкаўскай СШ, за ёй – ДЮСШ і Брагінская СШ адпаведна.
– Хачу падзякаваць усім, хто прыняў удзел у спартакіядзе. На пляцоўках панавала сяброўская атмасфера, але ад гэтага спаборніцтвы былі яшчэ больш яркімі. Спадзяюся, што падобныя мерапрыемствы будуць і далей спрыяць папулярызацыі спорту і ўмацаванню здароўя падрастаючага пакалення, – падвёў фінальную рысу старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.