1 мая – Свята працы

Важнае Грамадства

Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Сардэчна віншуем вас са Святам працы!

Першамай – свята, якое нясе з сабой вясну і цяпло, надзеі, жаданне ў поўнай меры рэалізоўваць свае правы і магчымасці. Гэта свята сапраўдных працаўнікоў, усіх, хто клапоціцца пра агульны дабрабыт.

Праца аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і поглядаў. Менавіта яна з’яўляецца асновай развіцця любога грамадства, яго поспехаў і дасягненняў.

Жадаем, каб ваша праца была запатрабаванай, прыносіла дастатак і стабільнасць, а гэтыя вясновыя дні дадалі сіл, бадзёрасці і аптымізму.

Усім вам міру, дабра, моцнага здароўя і здзяйснення задуманага!

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.