Малады спецыяліст Вікторыя Лачугіна выбрала прафесія, звязаную са спортам

Галоўнае Грамадства Спорт

Падтрымка маладых спецыялістаў – залог будучыні любой прафесіі. У бягучым навучальным годзе ў Вуглоўскай сярэдняй школе пачала працаваць Вікторыя Лачугіна, настаўніца фізічнай культуры і здароўя.

У школьныя гады, дзякуючы настаўніку Буркоўскай СШ Аляксандру Семенчуку, Вікторыя захапілася спортам і пачала ўдзельнічаць у раённых і абласных спаборніцтвах. Асабліва ёй запомніліся лыжныя гонкі ў Гомелі, у якіх яна заняла першае месца.

Ужо ў сёмым класе Вікторыя цвёрда вырашыла звязаць сваё жыццё са спортам. Пасля заканчэння Буркоўскай школы яна паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны і атрымала спецыяльнасць «Трэнер па лёгкай атлетыцы (настаўнік фізічнай культуры і здароўя)». Каб вярнуцца на Брагіншчыну, Вікторыя ўзяла мэтавае накіраванне.

У Вуглоўскай школе малады спецыяліст хутка адаптавалася.

– Заўважыла, што дзецям 5 і 6 класаў больш падабаюцца рухомыя гульні, таму імкнулся кожны раз зацікаўліваць чымсьці новым. А старшакласнікі больш самастойныя і самі ведаюць, чаго хочуць ад урока, – падкрэслівае Вікторыя Уладзіміраўна.

І поспехі ўжо ёсць! Яе вучаніца Карына Манецкая заняла першае месца на абласных спаборніцтвах па мнагабор’і «Здароўе».

У вольны час Вікторыя любіць маляваць або размалёўваць карціны па нумарах, што дапамагае ёй адпачыць.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.