На Гомельшчыне працягваецца чэмпіянат вобласці сярод мужчынскіх каманд другой лігі

Грамадства Спорт

Пасля матчаў з «Лоевам» і «Ельскам» брагінчане накіраваліся ў Хойнікі. Для каманды гэта трэці матч у сезоне, і настрой быў рашучы.

Летась землякі не змаглі прабіцца ў другі раўнд, заняўшы шостае месца ў групе «Цэнтр», а «Хойнікі» і зусім не прымалі ўдзел у турніры. Сёлета чэмпіянат сабраў 22 каманды, падзеленыя на чатыры дывізіёны, і «Брагін» упарта змагаецца ў групе Б3, дзе яго сапернікамі сталі «Ельск», «Хойнікі», «Лоеў» і «Страла» (Нароўля).

На стадыёне СДЮШАР Хойніцкага раёна балельшчыкі з нецярпеннем чакалі відовішчнай гульні. Землякі выйшлі на поле з намерам даць бой гаспадарам поля. Адчуваліся зладжанасць, камандны дух, але фартуна ў гэты дзень усміхнулася хайнікчанам.

Нягледзячы на праяўлены характар і імкненне да перамогі, брагінчане саступілі з лікам 4:1. Гаспадары поля былі мацнейшыя і прадэманстравалі выдатную гульню.

Але нашы футбалісты не губляюць энтузіязма. Наперадзе – новыя матчы і новыя магчымасці даказаць сваё майстэрства.

Ужо ў нядзелю, 1 чэрвеня, землякі згуляюць на выездзе з «Ельскам».

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.