Сіла, спрыт і хуткасць. На Брагіншчыне прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным чатырохбор’і

Грамадства Спорт

2024/2025 навучальны год падарыў нямала яркіх спартыўных момантаў вучням Брагіншчыны. Адной з самых запамінальных падзей сталі раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным чатырохбор’і. Яны сабралі юных атлетаў 2011–2013 г.н. з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У праграме былі прадстаўлены класічныя дысцыпліны, якія патрабуюць ад спартсменаў рознабаковай падрыхтоўкі: скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бег на 60, 500 (дзяўчаты) і 800 (юнакі) метраў.

Сярод дзяўчат пальму першынства заваявала Караліна Каляда (Камарынская СШ). Яе ўпартасць і выдатная падрыхтоўка дазволілі апярэдзіць саперніц і ўзняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала. Другое месца заняла Караліна Давыдоўская (Чамярыская СШ), а бронзавым прызёрам стала Злата Шубянок (Вуглоўская СШ).

Сярод юнакоў лепшы вынік паказаў Аляксандр Быліцкі (Малейкаўская СШ), які прадэманстраваў выдатныя паказчыкі ва ўсіх дысцыплінах. Другое месца заняў Мікіта Велікаборац (Малажынская СШ), а на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняўся Цімур Кечка (Брагінская СШ).

Сёлета перамогу ў агульнакамандным заліку святкавала Брагінская СШ, якая набрала 426 ачкоў. Другое месца заняла Малейкаўская СШ (362), а бронза – у Вуглоўскай СШ (337).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.